Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2023 в 07:12, Обновлено 1 марта 2023 в 07:18
119 просмотров

          Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. «Мова - душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова - жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы - няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці». Даўно вядома, што наяўнасць сваёй мовы, а тым больш валоданне ей - гэта адна з прыкмет незалежнасці. Таму адна з галоўных задач дашкольнай адукацыі – далучаць выхаванцаў да багацця беларускай мовы, пашыраць слоўнікавы запас, фарміраваць каштоўныя адносіны да яе.

          Вось і выхаванцы дзіцячага сада № 117 г.Гомеля  таксама святкавалі Дзень роднай мовы. Падчас правядзення тэматычнага дня была арганізавана выстаўка кніг беларускіх пісьменнікаў для дзяцей у кніжным кутку кожнай узроставай групы.  Для дзяцей першых малодшых груп была праведзена акцыя “Чытаем беларускія казкі”. Выхаванцы другіх малодшых груп разам з педагогамі адправіліся ў завочнае падарожжа пад назвай “Беларускі краявід”.

         Для выхаванцаў сярэдніх і старэйшых груп было праведзена народнае свята “Беларускі кірмаш”, падчас якога дзеці гулялі у віктарыну “Гучы, слова, па-беларуску”, танцавалі беларускія танцы “Бульба”, “Крыжачок”, вадзілі карагод “Мішанька”, спявалі песні “Выхавацелька”, “Дзедава кароўка”, а самае цікавае  – гулялі ў народныя гульні “Жабка”, “Грушка”. Па завяршэнні дня дзеці ўсіх узроставых груп прадставілі малюнкі “Мой родны кут”.

       

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.